Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты разважалі пра тое, што такое грамадства і якое месца ў ім займае кожны чалавек. Абмеркаванне было пабудавана вакол важных пытанняў: як стаць актыўным грамадзянінам, чаму важна выконваць законы і традыцыі, у чым выяўляецца адказнасць чалавека перад грамадствам і грамадства перад чалавекам. Навучэнцы актыўна ўключаліся ў дыялог, прыводзілі прыклады з жыцця і школьных будняў, вучыліся фармуляваць і адстойваць свой пункт гледжання. Заняткі дапамаглі хлопцам усвядоміць, што быць часткай грамадства — гэта не толькі правы, але і абавязкі, а актыўная жыццёвая пазіцыя пачынаецца з малых спраў: дапамогі блізкім, павагі да старэйшых, беражлівых адносін да сваёй школы і роднага краю.
