Архіў навін

27.02.26

Справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі прайшоў у Танежыцкай школе

27 лютага ў Танежыцкай сярэдняй школе адбыўся справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі, на якім былі падведзены вынікі працы за 2025 год.

Са справаздачай аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Зарына Міхайлаўна Тукачова. Яна падрабязна спынілася на асноўных напрамках работы, дасягненнях і задачах на наступны перыяд.

Таксама з дакладамі выступілі: Святлана Юр'еўна Гаргун, грамадскі інспектар па ахове працы, — аб выніках маніторынгу захавання нормаў бяспекі і ўмовах працы работнікаў;Генадзь Аляксандравіч Гапановіч, адказны за спартыўную і культмасавую працу, - аб праведзеных мерапрыемствах і ўцягнутасці членаў калектыву ў актыўны вольны час;Іван Іванавіч Гаркавы, старшыня рэвізійнай камісіі, - аб выніках праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі.

Удзельнікі сходу абмеркавалі пачутае, задалі пытанні і ўнеслі прапановы па далейшай рабоце. Па выніках справаздачнага сходу праца першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 2025 год была прызнана здавальняючай. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы адкрытасці і канструктыўнага дыялогу.

Раздзелы сайта