27 лютага, напярэдадні Сусветнага дня грамадзянскай абароны, які адзначаецца 1 сакавіка, у Танежыцкай сярэдняй школе прайшла планавая трэніроўка па адпрацоўцы дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях.
Паводле легенды, ва ўстанове быў умоўна знойдзены ачаг узгарання. Спрацавала сістэма апавяшчэння, і пад кіраўніцтвам педагогаў навучэнцы арганізавана, без панікі пакінулі будынак школы праз найбліжэйшыя эвакуацыйныя выхады. Усе дзеянні адпрацоўваліся дакладна і зладжана, у адпаведнасці з інструкцыямі і планам эвакуацыі. Падобныя трэніроўкі праводзяцца ў школе рэгулярна і накіраваны на фармаванне ў навучэнцаў і супрацоўнікаў устойлівых навыкаў бяспечных паводзін, уменні хутка арыентавацца ў экстранай сітуацыі і прымаць дакладныя рашэнні. Галоўная задача такіх мерапрыемстваў - захаванне жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
