Юным эколагам трэба было прайсці праз мноства выпрабаванняў, праявіўшы веды ў самых розных галінах: экалогія, біяразнастайнасць, кветкаводства, вода-і энергазберажэнне. Кожны этап патрабаваў ад удзельнікаў не толькі тэарэтычнай падрыхтоўкі, але і кемлівасці, знаходлівасці і ўменні хутка прымаць рашэнні ў камандзе. Нашы хлопцы годна справіліся з усімі заданнямі, паказаўшы высокі ўзровень эрудыцыі і згуртаванасць. Па выніках гульні каманда была ўзнагароджана дыпломам III ступені. Віншуем нашых эколагаў і жадаем далейшых поспехаў у вывучэнні і захаванні прыроды роднага краю!
