5 сакавіка для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Дзеці разам з педагогамі разважалі аб ролі жанчыны ў сучасным беларускім грамадстве, яе дасягненнях і каштоўнасцях.
У цэнтры абмеркавання быў партрэт сучаснай беларускі. Школьнікі даведаліся аб знакамітых суайчынніцах - Дар'і Домрачавай, Марыне Васілеўскай, чые імёны ўпісаны ў гісторыю краіны. Іх прыклады натхнілі рабят і паказалі, што настойлівасць, праца і вера ў сябе дапамагаюць дасягаць самых высокіх мэт. Кульмінацыяй урока стала творчая майстэрня “Падарунак-падзяка самаму дарагому чалавеку”. Рабяты сваімі рукамі вырабілі паштоўкі для сваіх мам, бабуль і настаўніц. Кожны стараўся ўкласці ў падарунак часцінку сваёй душы, бо падзяка, выяўленая ад чыстага сэрца, даражэйшая за любыя матэрыяльныя каштоўнасці. Гэты ўрок нагадаў школьнікам, як важна шанаваць жанчын, якія сваёй працай і клопатам ствараюць будучыню нашай краіны, і даў магчымасць сказаць "дзякуй" самым блізкім людзям.
