Дзеці з цеплынёй распавядалі аб сваіх каханых мамах: якія яны добрыя, клапатлівыя, як смачна рыхтуюць і як кахаюць сваіх дзяцей. А яшчэ разважалі, чым можна парадаваць маму і завошта сказаць ёй дзякуй. Асаблівую цікавасць выклікаў расповед пра знакамітых беларускіх. Дзеці даведаліся аб нашай славутай біятланістцы Дар'і Домрачавай і першай беларускай жанчыне-касманаўце Марыне Васілеўскай. Іх прыклады натхнілі малых і паказалі, што беларускія жанчыны могуць дасягаць самых высокіх вяршыняў. Гэты ўрок дапамог самым маленькім вучням адчуць, як важна шанаваць і берагчы жанчын, якія кожны дзень дораць ім свой клопат і цеплыню.
