На выстаўцы былі прадстаўлены цёплыя вершы і віншаванні для самых любімых маці, а таксама творы вядомых дзіцячых паэтаў: В. Берастава, В. Жуковіча, А. Барто і іншых аўтараў, чые радкі саграваюць сэрцы і нагадваюць пра самага галоўнага чалавека ў жыцці кожнага.Юныя чытачы з цікавасцю знаёміліся з кнігамі, выбіралі вершы для віншаванняў і проста атрымлівалі асалоду ад добрых і светлых твораў. Выстава стварыла ў бібліятэцы асаблівую, цёплую і святочную атмасферу.
