У даступнай і займальнай форме юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з Асноўным Законам нашай краіны. Маляняты даведаліся, што Канстытуцыя - гэта самы галоўны дакумент дзяржавы, які абараняе правы кожнага чалавека і дапамагае нам жыць у міры і згодзе. Падчас урока навучэнцы разгадвалі тэматычны крыжаванка, у якім былі зашыфраваны важныя словы: Радзіма, грамадзянін, бусел, патрыёт, гімн, пашпарт, Прэзідэнт і іншыя. Дзеці з цікавасцю абмяркоўвалі, што значыць быць грамадзянінам Беларусі, якія правы ёсць у дзяцей і чаму важна выконваць свае абавязкі. Напрыканцы ўрока першакласнікі стварылі яркае «воблака слоў», у якое сабралі ўсе асацыяцыі з Канстытуцыяй: закон, правы, краіна, сям'я, мір, сяброўства, Беларусь. Урок дапамог самым юным грамадзянам зразумець: Канстытуцыя - гэта не проста кніга, а аснова нашага мірнага і шчаслівага жыцця!
