Дзеці ўзгадалі, што 15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які вызначыў шляхі развіцця незалежнай Беларусі. У ходзе ўрока школьнікі абмеркавалі структуру Канстытуцыі і яе ключавыя палажэнні. Асаблівую цікавасць выклікала размова аб правах і абавязках грамадзян. Пяцікласнікі і сямікласнікі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне пытання: "Ці могуць правы існаваць без абавязкаў?" Свае развагі хлопцы падмацавалі прыкладамі з жыцця. Навучэнцы таксама пазнаёміліся са зменамі, унесенымі ў Канстытуцыю па выніках рэферэндуму 2022 года. Яны даведаліся аб замацаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцей, захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і абароне персанальных звестак. У завяршэнне ўрока кожны клас паспрабаваў скласці сінквейн на тэму "Канстытуцыя". Вось што атрымалася ў хлопцаў: Канстытуцыя. Галоўная, абавязковая. Абараняе, гарантуе, аб'ядноўвае. Аснова нашага мірнага жыцця. Закон. Урок дапамог школьнікам усвядоміць, што павага да Канстытуцыі - гэта павага да сваёй краіны і да саміх сябе.
