Старшакласнікі разабралі ключавыя характарыстыкі дзяржавы (унітарную, дэмакратычную, сацыяльную, прававую) і абмеркавалі каштоўнасныя арыенціры, замацаваныя на рэферэндуме 2022 года. Дыскусія аб правах і абавязках прывяла да высновы: правы немагчымыя без абавязкаў. Удзел у віктарыне пацвердзіў выдатныя веды Канстытуцыі. «Наша Канстытуцыя дае магчымасць годна жыць і будаваць будучыню на роднай зямлі» (А.Р. Лукашэнка).