Архіў навін

16.03.26

Знаёмства з піянерскімі мерапрыемствамі: занятак у 5 класе

16 сакавіка ў 5 класе прайшоў занятак па праграме “Я. Мая сям'я. Мая Радзіма», прысвечанае піянерскім мерапрыемствам.

Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі традыцыямі піянераў: зборамі, лінейкамі, піянерскім вогнішчам. Даведаліся, якія бываюць зборы (рабочыя, справаздачна-выбарныя, тэматычныя, святочныя) і для чаго яны праводзяцца. Падчас гульні "Знаёмства з традыцыямі" пяцікласнікі ператварыліся ў сапраўдныя піянерскія атрады. Яны прыдумлялі піянерскія справы, абмяркоўвалі, якія якасці патрэбныя для іх правядзення, і нават паспрабавалі спланаваць адну агульную справу для свайго класа. Завяршыўся занятак творчым заданнем «Ствары сваё вогнішча» – хлопцы майстравалі сімвалічныя вогнішчы сяброўства і знаёміліся з гімнам піянераў Беларусі. Галоўная выснова, якую зрабілі пяцікласнікі: піянер - гэта не проста званне, а актыўная жыццёвая пазіцыя, гатоўнасць удзельнічаць у добрых і карысных справах.

Раздзелы сайта