Архіў навін

16.03.26

Гульня-аўкцыён «Жыццёвыя каштоўнасці» у 1 класе

16 сакавіка для першакласнікаў прайшла займальная гульня-аўкцыён "Жыццёвыя каштоўнасці".

У гульнявой форме малыя вучыліся разумець сябе і навакольных, разбіраліся ў сваіх эмоцыях і настроі. Рабяты разважалі аб тым, што сапраўды важна ў жыцці: сяброўства, сям'я, дабрыня, узаемадапамога. Гульня дапамагла дзецям дакрануцца да свайго ўнутранага свету і ўсвядоміць галоўнае: жыццё цудоўнае, а разуменне сябе і іншых робіць яго яшчэ лепшым! Мерапрыемства стала важным крокам у прафілактыцы эмацыйнага няшчасця і фарміраванні каштоўнаснага стаўлення да жыцця ў самых маленькіх школьнікаў.

Раздзелы сайта