Архіў навін

16.03.26

«Мы - за здаровы лад жыцця»

16 сакавіка 2026 года ў рамках навучальнай праграмы "Я. Мая Сям'я. Мая Радзіма" ў 7 класе прайшла пазнавальная класная гадзіна на тэму «Мы — за здаровы лад жыцця».

Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў разумення важнасці здаровага ладу жыцця і матывацыі да захавання правілаў здароўя. Падчас класнай гадзіны хлопцы даведаліся, ад чаго залежыць іх здароўе, абмеркавалі асноўныя фактары, якія ўплываюць на самаадчуванне, актыўнасць і развіццё арганізма. Асаблівая ўвага надавалася правілам здаровага харчавання: навучэнцам былі растлумачаны прынцыпы збалансаванага харчавання, а таксама значнасць вітамінаў і карысных прадуктаў.Таксама ў рамках мерапрыемства навучэнцы складалі прыказкі і прымаўкі пра здаровы лад жыцця.Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, а вучні набылі новыя веды і матывацыю да вядзення здаровага ладу жыцця.

Раздзелы сайта