Архіў навін

19.03.26

Урок-рэквіем "Хатынь - боль і памяць" у 8-10 класах

Для старшакласнікаў адзіны ўрок, прысвечаны 83-м угодкам Хатынскай трагедыі, стаў глыбокай размовай аб генацыдзе беларускага народа.

Навучэнцы ўзгадалі падзеі 22 сакавіка 1943 года, гісторыю стварэння мемарыяла (архітэктары Градаў, Занковіч, Левін, скульптар Селіханаў). Асаблівая ўвага - расследаванню Генпракуратуры аб генацыдзе: больш за 290 вёсак падзялілі лёс Хатыні, 186 не адрадзіліся. Разважаючы над словамі Прэзідэнта аб кошце забыцця, старшакласнікі прыйшлі да высновы: захаванне гістарычнай памяці - умова мірнай будучыні. Хвіліна маўчання аб'яднала ўсіх у смутку.

Раздзелы сайта