Архіў навін

18.03.26

Віктарына "Трэба ведаць!" у 1 класе

18 сакавіка ў рамках месячніка прафілактыкі гвалту для першакласнікаў прайшла пазнавальная віктарына "Трэба ведаць!".

У гульнявой форме малыя знаёміліся з важнымі тэмамі: што такое правы чалавека, якія бываюць віды гвалту і як яго распазнаць. Рабяты вучыліся адстойваць сваё меркаванне, быць уважлівымі сябар да сябра і выяўляць павагу. Асаблівы акцэнт рабіўся на выхаванні талерантнасці - уменні разумець і прымаць іншых людзей. Першакласнікі з цікавасцю адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі розныя сітуацыі і рабілі высновы аб тым, як важна жыць у бяспецы і паважаць навакольных. Такія заняткі дапамагаюць з ранняга ўзросту фарміраваць у дзяцей правільныя ўяўленні аб правах, бяспецы і ўзаемаадносінах паміж людзьмі.

Раздзелы сайта