Архіў навін

19.03.26

Фінансавая пісьменнасць для самых маленькіх: гутарка ў 1 класе

19 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці для першакласнікаў прайшла займальная гутарка "Як з'явіліся грошы і дзе яны жывуць сёння".

Юныя слухачы адправіліся ў падарожжа ў часе і даведаліся, што грошы існавалі не заўсёды. Рабятам распавялі, як людзі абыходзіліся без іх раней, як з'явіліся першыя манеты і купюры, і дзе сёння "жывуць" сучасныя грошы. Асаблівую цікавасць выклікала гульня "Наяўныя ці карта?", дзе дзеці вучыліся выбіраць зручны спосаб аплаты ў розных сітуацыях. А прагляд мультфільма "Фіксікі: як робяць грошы" дапамог наглядна ўбачыць працэс вырабу грошай і зразумець, чаму важна беражліва да іх ставіцца. Падчас размовы першакласнікі не толькі знаёміліся з гісторыяй, але і тлумачылі, навошта людзям увогуле патрэбны грошы, чаму без іх не абысціся ў сучасным свеце. Мерапрыемства заклала асновы эканамічнай культуры і дапамагло дзецям задумацца аб разумным абыходжанні з грашыма з ранняга ўзросту.

Раздзелы сайта