Архіў навін

17.03.26

Гульня-падарожжа «Азбука лічбавых фінансаў» у 4 класе

17 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці навучэнцы 4 класа адправіліся ў захапляльнае падарожжа па свеце лічбавых фінансаў.

Дзеці наведалі тры пазнавальныя станцыі:
🔹 «Што такое банкаўская карта» - даведаліся аб відах карт, іх прызначэнні і правілах бяспечнага выкарыстання
🔹 «Анлайн-крама» - пазнаёміліся з сучаснымі спосабамі пакупак праз інтэрнэт
🔹 «Бяспечны пароль» - асвоілі правілы стварэння надзейных пароляў для абароны сваіх фінансаў
Падчас падарожжа чацвёртакласнікі выконвалі разнастайныя заданні: складалі прыказкі аб грошах, адгадвалі загадкі, супастаўлялі грашовыя адзінкі з назвамі дзяржаў. Гульнявая форма дапамагла лёгка і з цікавасцю засвоіць важныя фінансавыя веды. Мерапрыемства атрымалася яркім, пазнавальным і карысным, а галоўнае - павысіла ўзровень фінансавай пісьменнасці юных удзельнікаў.

Раздзелы сайта