Архіў навін

20.03.26

Інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі» для сябраў ГА «БРСМ»

20 сакавіка ў Танежыцкай сярэдняй школе для членаў ГА «БРСМ» прайшла інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі».

Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю ведаў аб выдатнай ролі жанчын у гісторыі нашай краіны. Удзельнікі гульні ўзгадвалі імёны знакамітых беларусак, чыімі імёнамі названы вуліцы, установы, памятныя мясціны: ад княгіні Рагнеды і Еўфрасінні Полацкай да сучасніц - Герояў Беларусі Дар'і Домрачавай і Марыны Васілеўскай. Вучні не толькі прадэманстравалі свае веды, але і даведаліся шмат новага аб тых, хто праславіў Беларусь на ўвесь свет. Такія інтэлектуальныя спаборніцтвы дапамагаюць выхоўваць у моладзі павагу да гісторыі, пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну і яе гераінь.

Раздзелы сайта