Архіў навін

20.03.26

Гульня «Знаўцы фінансавай пісьменнасці» у 5-6 класах

20 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці для навучэнцаў 5 і 6 класаў прайшла займальная інтэлектуальная гульня "Знаўцы фінансавай пісьменнасці".

Юныя фінансісты спаборнічалі ў чатырох тэматычных катэгорыях:
🔹 Загадкі – адгадвалі эканамічныя паняцці і грашовыя тэрміны
🔹 Тэрміны – разбіраліся ў значэнні слоў «бюджэт», «крэдыт», «інвестыцыі» і іншых
🔹 Прыказкі – успаміналі народную мудрасць аб грошах і беражлівасці
🔹 Эканоміка ў казках – шукалі фінансавыя падтэксты ў любімых літаратурных творах

У кожнай катэгорыі каманды адказвалі на 4 пытанні рознага ўзроўню складанасці. Рабяты выявілі кемлівасць, эрудыцыю і ўменне працаваць у камандзе. Гульня прайшла дынамічна і пазнавальна, дапамагла замацаваць веды аб граматным абыходжанні з грашыма і пашырыць эканамічны кругагляд.

Раздзелы сайта