На лінейцы былі падведзены вынікі навучальнай і пазаўрочнай дзейнасці. Дырэктар школы павіншаваў навучэнцаў з паспяховым завяршэннем чвэрці і пажадаў добрага адпачынку на канікулах. Асаблівую радасць выклікала ўзнагароджанне хлопчыкаў і дзяўчынак, якія праявілі сябе ў інтэлектуальных, спартыўных і творчых конкурсах. Граматы і дыпломы атрымалі пераможцы і прызёры раённых і школьных спаборніцтваў, алімпіяд, конкурсаў малюнкаў і праектаў. Віншуем усіх з заканчэннем чвэрці! Жадаем набрацца сіл, добра адпачыць і з новымі сіламі сустрэць апошнюю, вясновую чвэрць!

