На стэндзе прадстаўлена карысная інфармацыя для вучняў рознага ўзросту:
🔹 што такое лічбавыя фінансы і як яны працуюць
🔹 правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскіх карт
🔹 як стварыць надзейны пароль для анлайн-банкінгу
🔹 што такое кібермахлярства і як яго распазнаць
🔹 карысныя парады па абароне асабістых дадзеных у інтэрнэце
Навучэнцы з цікавасцю знаёмяцца з матэрыяламі стэнда, задаюць пытанні і абмяркоўваюць важныя тэмы. Такія інфармацыйныя матэрыялы дапамагаюць рабятам навучыцца граматна і бяспечна карыстацца сучаснымі фінансавымі інструментамі.
