Узброіўшыся граблямі, мётламі і пальчаткамі, удзельнікі суботніка прыбіралі леташнюю лістоту, падмяталі дарожкі, прыводзілі ў парадак клумбы і газоны. Агульнымі намаганнямі школьны двор змяніўся, стаўшы чыстым і ўтульным. Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць падтрымліваць парадак, але і выхоўваюць у хлопцаў працавітасць, адказнасць і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя. Бо чысціня і прыгажосць вакол нас - вынік нашай агульнай працы! 🌱🧹
