Архіў навін

24.03.26

Вясновы калейдаскоп: дзень другі - вучымся абараняць свае межы

У лагеры "Сонейка" працягваецца змена "Вясновы калейдаскоп". Другі дзень прысвяцілі тэме асабістых меж і бяспекі.

З дапамогай цацак хлопцы засвоілі галоўнае: ніхто не мае права чапаць іх без дазволу, а слова "не" мае сілу. На занятку "Кругі даверу" вызначылі блізкае кола, сяброў і тых, з кім важна захоўваць дыстанцыю. Паўтарылі правілы бяспекі ў інтэрнэце: што нельга расказваць незнаёмцам і куды звяртацца пры трывозе. У гульні "Карысна-шкодна" замацавалі карысныя гігіенічныя звычкі. Эстафета "Абарані сябра" паказала: сапраўдная сіла - ва ўменні прыйсці на дапамогу. Завяршылі дзень малюнкамі "Мае асабістыя межы", дзе кожны адлюстраваў тых, каму давярае. Дзень прайшоў насычана, падарыўшы дзецям важныя веды і яскравыя ўражанні.

Раздзелы сайта