На выставе малюнкаў "Мая сям'я - мая абарона" дзеці адлюстравалі тых, хто заўсёды побач і гатовы прыйсці на дапамогу. У ходзе абмеркавання "Каму ты можаш расказаць сакрэт?" і «Хто цябе абароніць?» дзеці ўсвядомілі: родныя людзі - гэта надзейны тыл, які падтрымлівае ў любой сітуацыі. Хвілінка бяспекі "Тэлефон даверу – мой таемны памочнік" пазнаёміла з важным рэсурсам, куды можна звярнуцца ў цяжкую хвіліну. Кожнае дзіця атрымала памятку з нумарам і ўклеіла яе ў дзённік — няхай гэтая важная інфармацыя заўсёды будзе пад рукой. Хвілінка здароўя нагадала простыя правілы: калі нешта баліць, нельга цярпець. Трэба адразу звярнуцца да дарослых - у школе да настаўніка або медсястры, дома да бацькоў. Пасля актыўных гульняў і заняткаў настаў час спакойнага адпачынку. Дзеці з задавальненнем паглядзелі цікавы фільм "Флібубу", які нікога не пакінуў абыякавым. Пасля прагляду хлопцы дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі сюжэт і герояў. Завяршыўся дзень па-сапраўднаму святочна: усе ўдзельнікі змены атрымалі салодкія падарункі і памятныя сувеніры. Экран настрою заззяў яркімі смайлікамі - кожны панёс з сабой часцінку радасці і ўпэўненасць у тым, што вясновыя вакацыі запомняцца надоўга.
