На занятках рабяты разважалі аб тым, што сапраўды важна ў жыцці. У практыкаванні «Кветка маіх каштоўнасцяў» кожны пяцікласнік стварыў сваю ўнікальную кветку, выбраўшы галоўныя для сябе каштоўнасці: сям'ю, сяброўства, здароўе, веды, дабрыню. У "Аўкцыёне каштоўнасцяў" вучыліся дамаўляцца, аргументаваць свой выбар і паважаць меркаванне іншых. Асабліва кранальным стала практыкаванне «Чамадан у дарогу»: хлопцы пісалі адзін аднаму добрыя пажаданні, складаючы іх у сімвалічную валізку. У творчай частцы стварылі «Шкатулку каштоўнасцяў», дзе кожны адлюстраваў тое, што для яго важней за ўсё. Трэнінг дапамог пяцікласнікам лепш зразумець сябе, навучыцца шанаваць сваё і чужое, а галоўнае - адчуць, што іх унутраны свет важны і варты павагі.
