Старшакласнікі абмеркавалі, якія духоўныя каштоўнасці складаюць аснову беларускага грамадства: патрыятызм, павага да гісторыі і традыцый, сямейныя каштоўнасці, узаемадапамога, міласэрнасць, імкненне да стваральнай працы. Рабяты казалі аб тым, што менавіта гэтыя каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей, робяць грамадства моцным і ўстойлівым. У ходзе заняткаў навучэнцы разважалі аб тым, як духоўныя каштоўнасці праяўляюцца ў паўсядзённым жыцці: у клопаце пра блізкіх, у павазе да старэйшых, у захаванні гістарычнай памяці, у беражлівым стаўленні да прыроды і культурнай спадчыны. Адмысловая ўвага была нададзена сувязі духоўных каштоўнасцяў з грамадзянскай пазіцыяй. Старшакласнікі прыйшлі да высновы: быць годным грамадзянінам - значыць не проста ведаць гэтыя каштоўнасці, але і жыць у адпаведнасці з імі, перадаваць іх наступным пакаленням і сваім прыкладам умацоўваць адзінства грамадства.
