Архіў навін

27.02.26

Кніжная выстаўка-прагляд “Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”

З 19 па 27 сакавіка ў школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстаўка-прагляд, прысвечаная адной з самых трагічных старонак гісторыі нашай краіны - Хатыні.

На выставе былі прадстаўлены выданні, якія дапамагаюць захаваць памяць пра ахвяр генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх:
📖 Таццяна Падаляк, «Продкі палаючых вёсак»
📖 Алесь Адамовіч, «Я з палаючай вёскі»
📖 Зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне
📖 Даведачныя матэрыялы пра спаленыя вёскі Беларусі

Вучні 1–10 класаў змаглі прачытаць кнігі, якія адлюстроўваюць боль і мужнасць народа, і даведацца пра лёсы вёсак, якія падзялілі трагічны лёс Хатыні. Выстава стала чарговым напамінам пра тое, што памяць пра вайну жыве ў сэрцах і перадаецца праз слова — як дакументальнае, так і мастацкае.

Раздзелы сайта