Навучэнцы і педагогі школы далучыліся да гэтай важнай ініцыятывы, каб прыцягнуць увагу да людзей з засмучэннямі аўтыстычнага спектра. Сіні колер стаў сімвалам салідарнасці, разумення і падтрымкі тых, хто мае патрэбу ў асаблівай увазе і клопату. У гэты дзень былі праведзены інфармацыйныя гутаркі, накіраваныя на фармаванне талерантнага стаўлення да асаблівых дзяцей. Дзеці даведаліся, што кожны чалавек унікальны, і важна прымаць адзін аднаго такімі, якія мы ёсць. Акцыя нагадала ўсім пра простыя, але важныя рэчы: дабрыню, разуменне і гатоўнасць працягнуць руку дапамогі. Сіняе святло запалілася ў нашых сэрцах - у знак падтрымкі і адзінства.. 
