Архіў навін

06.04.26

Класная гадзіна «Добрыя адносіны» у 7 класе

6 красавіка ў рамках праграмы "Мой псіхалагічны дабрабыт" для сямікласнікаў прайшла тэматычная класная гадзіна "Добрыя адносіны", прысвечаная развіццю пазітыўных адносін і навыкаў паразумення.

Дзеці пазнаёміліся з паняццямі "ўзаемаразуменне" і "суперажыванне", абмеркавалі сакрэты даверных і прыязных адносін. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў размову аб тым, як важна праяўляць павагу, умець слухаць і клапаціцца пра іншых. Мерапрыемства прайшло цікава і плённа. Атрыманыя веды дапамогуць сямікласнікам у пабудове гарманічных адносін з навакольнымі.

Раздзелы сайта