Яго правяла педагог дадатковай адукацыі Хахранская Анастасія Віктараўна. Падчас майстар-класа Анастасія Віктараўна расказала дзецям пра віды паперы і падзялілася цікавымі ідэямі для творчасці. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі тэхнікамі працы з паперай і з задавальненнем займаліся стварэннем велікоднага кошыка-сувеніра, які стаў іх унікальным вырабам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і творчай атмасферы, дзеці праявілі ініцыятыву і атрымалі задавальненне ад працэсу. Такія заняткі дапамагаюць развіваць фантазію, дробную маторыку і цікавасць да творчасці, садзейнічаюць фарміраванню ў малодшых школьнікаў станоўчых эмоцый, матывацыі да творчай дзейнасці.
