Старшакласнікі абмеркавалі ключавыя напрамкі развіцця суверэннай дзяржавы. Дзеці гаварылі аб высокатэхналагічных дасягненнях у эканоміцы, навуцы і медыцыне, аб тым, як сучасныя тэхналогіі і інавацыі працуюць на карысць краіны і кожнага яе жыхара. Навучэнцы актуалізавалі свае веды аб тым, што Рэспубліка Беларусь - гэта экспартаарыентаваная дзяржава з сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікай. Адмысловая ўвага была нададзена таму, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі кожнага грамадзяніна: можна атрымаць якасную адукацыю, знайсці працу па душы, займацца навукай, спортам, творчасцю і быць упэўненым у заўтрашнім дні. Заняткі дапамаглі старшакласнікам не толькі пашырыць кругагляд, але і адчуць гонар за сваю краіну і ўсвядоміць, што кожны з іх — частка вялікай і важнай справы пад назвай "Беларусь". 🇧🇾
