Архіў навін

16.04.26

Памяць аб героях-земляках: інфармацыйная гадзіна ў 5 класе

16 красавіка ў рамках праграмы “Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» ў 5 класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Нашы землякі – героі Вялікай Айчыннай вайны».

Дзеці даведаліся пра подзвігі беларусаў, чыімі імёнамі названы вуліцы іх роднага населенага пункта. Кульмінацыяй стаў вусны часопіс, падрыхтаваны самімі школьнікамі: кожная група расказала пра лёс аднаго з герояў-землякоў. Занятак завяршыўся рэфлексіяй: кожны працягнуў фразу "Герой - гэта ...". Пяцікласнікі прыйшлі да важнай высновы: мужнасць, самаахвярнасць і любоў да Радзімы - якасці, якія аб'ядноўваюць усіх герояў, а захаванне памяці пра іх - наш святы абавязак перад мінулым і будучым.

Раздзелы сайта