На выстаўцы былі прадстаўлены творы вядомых беларускіх аўтараў, якія праз мастацкае слова асэнсавалі маштаб катастрофы і яе наступствы для чалавека і прыроды: кнігі Івана Шамякіна, Віктара Казько, Андрэя Федарэнкі ды іншых пісьменнікаў. Іх творы - гэта не проста літаратура, а боль сэрца, папярэджанне будучым пакаленням і напамін аб кошце чалавечай бестурботнасці.
Навучэнцы маглі не толькі пазнаёміцца з кнігамі, але і задумацца аб тым, які далікатны свет, як важна памятаць урокі мінулага і шанаваць жыццё. Выстава стала яшчэ адным напамінам: Чарнобыль – наш агульны боль і наша агульная памяць.
