7 мая ў 5 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. У Год беларускай жанчыны асаблівая ўвага была ўдзелена подзвігу жанчын, якія нароўні з мужчынамі набліжалі Вялікую Перамогу.
Пяцікласнікі вывучалі "асабістыя справы" гераінь: Ефрасінні Зяньковай, Надзеі Багданавай, Марыі Осіпавай, Алены Мазанік і іншых. Дзеці даведаліся, як юныя партызанкі і падпольшчыцы здзяйснялі подзвігі, рызыкуючы жыццём дзеля свабоды Радзімы.
У ходзе абмеркавання школьнікі прыйшлі да высновы: сіла духу, мужнасць, любоў да Айчыны - якасці, якія аб'ядноўваюць усіх герояў. Урок дапамог захаваць памяць аб тых, хто падарыў нам мірнае неба.
