Архіў навін

08.05.26

Мерапрыемства, прысвечанае 81-й гадавіне Перамогі, прайшло ў школе

8 мая ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 81-й гадавіне Вялікай Перамогі.

У гэты дзень гучалі вершы і песні ваенных гадоў у выкананні вучняў школы. Дзеці з асаблівым трапятаннем і павагай чыталі радкі, прысвечаныя подзвігу савецкага народа, гераізму салдат і працаўнікоў тылу.

Асабліва кранальным момантам стала запальванне свечкі памяці. Яе агонь сімвалізаваў светлую памяць аб тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, хто загінуў, абараняючы нашу Радзіму. Дзеці і педагогі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.

Затым удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянок і кветкі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам - даніну павагі землякам, якія цаной свайго жыцця падарылі нам мірнае неба.

Мы памятаем! Мы ганарымся! Вечная слава героям! 🇧🇾🕯️🌹

Раздзелы сайта