11 мая ў 5 класе прайшла класная гадзіна, прысвечаная дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь – Гербу, Флагу і Гімну.
Пяцікласнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і значэнне кожнага сімвала, абмеркавалі, чаму важна паважліва ставіцца да іх і якія правілы паводзін прадугледжаны заканадаўствам пры іх выкарыстанні. Дзеці з цікавасцю разглядалі выявы Герба і Флага, слухалі і аналізавалі тэкст Дзяржаўнага гімна.
У ходзе гутаркі школьнікі прыйшлі да высновы: дзяржаўныя сімвалы - гэта не проста афіцыйныя атрыбуты, а ўвасабленне гісторыі, культуры і адзінства беларускага народа. Павага да іх - праява патрыятызму і грамадзянскай адказнасці.
