Дзеці даведаліся аб дзяржаўнай падтрымцы сем'яў у Беларусі, аб значэнні Ордэна Маці і аб тым, як жанчынам удаецца паспяхова спалучаць клопат аб сям'і з прафесійнай дзейнасцю.
Падчас заняткаў пяцікласнікі казалі пра тое, якую ролю адыгрываюць маці і бабуля ў іх жыцці, чаму жанчыну называюць «душой сям'і» і «захавальніцай традыцый». Навучэнцы з цікавасцю расказвалі аб прафесіях сваіх маці, удзельнічалі ў абмеркаванні і дзяліліся сямейнымі гісторыямі.
Асабліва кранальным момантам стала творчае заданне «Ліст-падзяка»: кожны напісаў некалькі цёплых слоў маме, бабулі ці сястры. Гэтыя лісты хлопцы ўручаць сваім блізкім у Дзень сям'і ці ў любы іншы дзень, калі захочуць сказаць "дзякуй".
У завяршэнне ўрока педагог аб'явіў аб пачатку падрыхтоўкі фотавыставы "У аб'ектыве - Сям'я", дзе кожны зможа падзяліцца самымі цёплымі сямейнымі здымкамі. 👨👩👧👦💐
#ДеньСемьи #ГодБелорусскойЖенщины #5класс #МояСемья #БлагодарностьМаме
