15 мая навучэнцы 10 класа Танежыцкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні правялі мерапрыемства па добраўпарадкаванні помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках рэспубліканскай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" старшакласнікі навялі парадак на тэрыторыі ля мемарыяла: прыбралі леташнюю лістоту, падмялі дарожкі, прывялі ў парадак клумбы.
Гэта не проста ўборка, а даніна глыбокай павагі і падзякі тым, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мірнае неба над галавой. Захоўваючы памяць аб героях, мы беражом будучыню. 🕊️
#ИхПодвигВПамятиПотомковСохраним #БлагоустройствоПамятника #10класс #ТанежицкаяСШ #Память #МыПомним
