Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне: пазнаёміліся з яе гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай, узгадалі знакамітыя замкі, мемарыялы, прыродныя запаведнікі і гарады-героі. Сямікласнікі не толькі пашырылі свой кругагляд, але і яшчэ раз пераканаліся: Беларусь - дзіўная і ўнікальная зямля, якой ёсць чым ганарыцца.
Напрыканцы заняткаў юнакі і дзяўчаты падвялі важны вынік: кожны чалавек абавязаны ведаць гісторыю і культуру сваёй Радзімы, паважаць і шанаваць тое, што мае, і ганарыцца тым, адкуль ён родам.
