Архіў навін

18.05.26

Кінаўрок памяці: фільм «Салдацік» у рамках акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».

18 мая ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" навучэнцы 1-10 класаў Танежыцкай сярэдняй школы паглядзелі мастацкі фільм "Салдацік".

Гэтая кранальная карціна, заснаваная на рэальных падзеях, расказвае гісторыю пра самага юнага героя Вялікай Айчыннай вайны — Сяргея Алёшкава. Хлопчык, які страціў родных, стаў сынам палка і даказаў: нават у самым далікатным узросце можна быць смелым, адважным і здзяйсняць сапраўдныя подзвігі.

Гледачы розных узростаў - ад першакласнікаў да дзесяцікласнікаў - з вялікай увагай і суперажываннем сачылі за лёсам маленькага салдата. Фільм крануў сэрцы рабят і педагогаў, нагадаў аб страшным кошце Перамогі і аб тым, як важна захоўваць памяць аб гераічным мінулым нашага народа.

Пасля прагляду школьнікі дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі ўчынкі герояў і казалі аб тым, што подзвіг - гэта не толькі сіла, але і добрае сэрца.💔

Раздзелы сайта