У цэнтры абмеркавання аказаліся важныя і практычныя пытанні: удзел у маладзёжных і дабрачынных акцыях, магчымасці працаўладкавання для падлеткаў і прафесійнае самавызначэнне. Старшакласнікі разважалі аб тым, што значыць быць неабыякавым грамадзянінам, чаму важна ўдзельнічаць у жыцці свайго калектыва, пасёлка і краіны. Казалі пра тое, як валанцёрства і добрыя справы мяняюць не толькі навакольны свет, але і самога чалавека. Асобную ўвагу надалі тэме летняга працаўладкавання: хлопцы даведаліся, дзе можна працаваць у канікулы, якія дакументы патрэбны і якія правы мае непаўналетні работнік. Сустрэча дапамагла старшакласнікам не толькі пашырыць кругагляд, але і задумацца аб сваёй ролі ў грамадстве: актыўная пазіцыя пачынаецца з малога - з жадання дапамагаць, працаваць і быць карысным. 🤝📚
