1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у нашай школе пачаў працу аздараўленчы лагер «Сонейка». Першы дзень змены быў прысвечаны самаму галоўнаму - нашым дзецям і іх шчаслівай, бяспечнай будучыні.
Урачыстае адкрыццё пачалося з уздыму Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выканання гімна. Святочная праграма "Няхай заўсёды будзе сонца!" падарыла дзецям зарад бадзёрасці і выдатнага настрою: танцы, песні, вясёлыя канкурты і акцыя "Малюнак на асфальце" пад назвай "Свет, у якім я хачу жыць" - маленькія мастакі яркай крэйдай адлюстравалі свае мары аб сяброўстве, сям'і і дабры. У першы дзень юныя ўдзельнікі лагера паўтарылі правілы бяспекі, пазнаёміліся з планам эвакуацыі, абмеркавалі важнасць рэжыму працы і адпачынку. А затым адправіліся пакараць спартыўныя вяршыні - "Вясёлыя старты", прысвечаныя Дню абароны дзяцей, прайшлі шумна, азартна і з карысцю для здароўя. Завяршыўся дзень творчым майстар-класам: хлопцы стварылі выраб-знак змены і напісалі добрыя пажаданні адзін аднаму. Наперадзе - шмат цікавага!
