Архіў навін

03.06.26

Трэці дзень у лагеры "Сонейка": мір без агрэсіі

3 чэрвеня ў школьным лагеры прайшоў дзень, прысвечаны сяброўству і прафілактыцы булінгу. Цёплае надвор'е дазволіла правесці яго на свежым паветры - весела, карысна і вельмі душэўна.

У гульні-трэнінгу "Як пасябраваць?" хлопцы дарылі адзін аднаму кампліменты і ўсмешкі, а затым сплялі «Павуцінку сяброўства», якое наглядна паказала: мы ўсе звязаныя, нават калі не заўсёды гэта заўважаем. На хвілінцы бяспекі вучыліся мірыцца і выходзіць з канфліктаў без крыўдаў. А дыхальныя практыкаванні на хвілінцы здароўя дапамаглі зняць напружанне і настроіцца на пазітыў. Спартыўны запал панаваў у гульні «Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго»: каманда працавала як адзінае цэлае. А завяршыўся дзень цёплым майстар-класам «Скрынка прымірэння» - кожны зрабіў сэрцайка-мірылку для сябра. Галоўнае, што засвоілі дзеці: сваркі праходзяць, а сяброўства застаецца. І гэта сапраўды так.

Раздзелы сайта