Архіў навін

01.06.26

Медыцынская практыка: дзесяцікласніцы ў ФАПе аг. Танежыцы

1 чэрвеня ў рамках праходжання медыцынскай практыкі дзяўчыны 10 класа наведалі фельчарска-акушэрскі пункт аграгарадка Танежыцы.

Будучыя выпускніцы пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і задачамі ФАПа, даведаліся, якую паўсядзённую дапамогу аказвае мясцовая медсястра жыхарам вёскі. У ходзе экскурсіі старшакласніцы змаглі паназіраць за работай медыцынскага персаналу, задаць пытанні аб спецыфіцы прафесіі і зрабіць першыя крокі ў практычным знаёмстве з медыцынай. Такія мерапрыемствы дапамагаюць падлеткам не толькі вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, але і зразумець, наколькі важная даступная і кваліфікаваная медыцынская дапамога для кожнага сельскага жыхара.

Раздзелы сайта