Экскурсія дазволіла пашырыць уяўленне аб сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў, у тым ліку медыцынскага профілю. Старшакласніцы пазнаёміліся з дзейнасцю арганізацыі, яе задачамі і напрамкамі работы, а таксама даведаліся, як тут рыхтуюць людзей да аказання першай дапамогі і дзеянняў у экстраных сітуацыях. Наведванне ДТСААФ стала яшчэ адным важным крокам у прафесійным самавызначэнні дзяўчат. Такія сустрэчы дапамагаюць школьніцам убачыць рэальную карціну запатрабаваных прафесій і зразумець, наколькі важныя ў жыцці практычныя навыкі, асабліва звязаныя з выратаваннем здароўя людзей.
