Старшакласніцы пазнаёміліся з работай дыспетчарскай службы, даведаліся, як прымаюцца выклікі і размяркоўваюцца брыгады. Ім расказалі аб структуры станцыі, аб складаных і адказных задачах, якія штодзень вырашаюць фельчары і ўрачы хуткай дапамогі. Будучыя выпускніцы змаглі задаць пытанні аб спецыфіцы прафесіі, убачыць абсталяванне машыны хуткай дапамогі і зразумець, як важна хутка і правільна рэагаваць у крытычных сітуацыях. Гэтая экскурсія стала для дзяўчат важным крокам ва ўсвядомленым выбары прафесіі. Праца на хуткай - гэта не проста медыцына, а пакліканне быць там, дзе патрэбна дапамога, і прыходзіць на выручку ў любую хвіліну.
