Архіў навін

05.06.26

"Дзень без брыдкаслоўя" ў лагеры "Сонейка": вучымся казаць хораша

5 чэрвеня ў школьным аздараўленчым лагеры прайшоў Дзень без брыдкаслоўя, прысвечаны культуры зносін і беражліваму стаўленню да слова.

Раніца пачалася з акцыі "Чароўныя словы". У гульні «Ветліва-няветліва» хлопцы ўспаміналі, як гучаць добрыя прывітанні, падзякі і просьбы. А затым кожны пасадзіў сваё "Дрэва добрых слоў" - на зялёных лісточках дзеці пісалі цёплыя, ласкавыя, ветлівыя словы, якімі можна парадаваць блізкіх і сяброў. На хвілінцы бяспекі "Словы параняць" казалі аб тым, як крыўдныя фразы могуць зрабіць балюча, нават калі сказаныя не сур'ёзна. Дзеці вучыліся свядома падбіраць выразы і несці адказнасць за кожнае вымаўленае слова. Хвілінка здароўя "Музыка здароўя" падарыла хвіліны рэлаксацыі: класічная музыка дапамагла зняць напружанне і настроіцца на пазітыўны лад. Актыўна і весела прайшла рухомая гульня "Выручалачка", дзе перамагала сяброўства і ўзаемавыручка. Завяршыўся дзень творчасцю: хлопцы стварылі яркія буклеты "Гаварым прыгожа" - размалёўкі з ветлівымі словамі, якія забралі дадому, каб нагадваць сабе і блізкім: наша гаворка - наша адлюстраванне. Галоўны вынік дня: добрыя словы робяць свет святлейшым, а грубыя – параняць. Выбіраць нам!

Раздзелы сайта