Дзень пачаўся з адзінага ўрока памяці "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем". Дзеці паглядзелі кранальны мультфільм “Салдацкая казка” паводле твораў Канстанціна Паўстоўскага, які расказвае пра дабрыню, смеласць і сувязі чалавека і прыроды нават на вайне. Пасля прагляду хлопцы ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання. На хвілінцы бяспекі "Бяспечнае акно / балкон" паўтарылі правілы, якія дапамогуць пазбегнуць трагедый дома. А на хвілінцы здароўя "Калі страшна?" вучыліся спраўляцца са страхам: дыхаць, казаць аб сваіх пачуццях, прасіць дапамогі ў дарослых. Завяршыўся дзень майстар-класам: кожнае дзіця вырабіла голуба свету і кветка памяці - сімвалы надзеі і падзякі тым, хто падарыў нам мірнае неба. Мы памятаем. Мы ганарымся.
