Цёплыя словы наказу і віншаванні прагучалі ад дырэктара школы Ю.С. Палешчука. Ён пажадаў рабятам упэўнена ісці па абраным шляху, не баяцца цяжкасцяў і заўсёды памятаць школьныя гады як час сяброўства, адкрыццяў і падтрымкі. Ззаду дзевяць гадоў урокаў, змен, першага кахання і важных рашэнняў. Наперадзе новыя гарызонты: хтосьці працягне навучанне ў 10 класе, хтосьці адкрые дзверы ў каледжы і тэхнікумы. Няхай гэты дзень запомніцца кожнаму як старт вялікага і цікавага шляху. Удачы вам, выпускнікі!
