Хваляванне, радасць, чаканне - Усё ў гэтым дні злілося не дарма! Для ўсіх асаблівы ён і важны - Дзень - 1-га верасня! Дзень ведаў - свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла! Дзверы школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году!
У 2024/2025 навучальным годзе наша школа ў чарговы раз сустракае сваіх вучняў. Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, праходзіла 2 верасня 2024 года.
Першы школьны званок празвінеў для 8-мі навучэнцаў першага класа. Ад кіраўніцтва ААТ "Вітко-Агра" першакласнікам уручаны падарункі, якія спатрэбяцца ім у школьным жыцці. Кожны першакласнік атрымаў да 1 верасня падарунак ад Прэзідэнта. Менавіта па кнізе "Беларусь - наша Радзіма" ва ўсіх школах рэспублікі прайшоў сёння першы ўрок ведаў. На старонках 10 юбілейнага выдання ўсе сучасныя дасягненні беларусаў: ад эканомікі да навукі і спорту. Сотні ілюстрацый раскажуць школьнікам пра гісторыю, геаграфію і славутых людзей нашай Радзімы. Словы на дарогу далі ім старэйшыя таварышы.
А яшчэ школа папоўнілася двума маладымі спецыялістамі: настаўнік англійскай мовы Вайцяхоўская Валерыя Вячаславаўна, настаўнік гісторыі, а таксама намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Саладуха Канстанцін Васільевіч. Кожнаму маладому настаўніку нашай школы ўручылі памятныя лісты ад кіраўніцтва ўстановы адукацыі. Наказы і віншаванні з пачаткам працоўнай дзейнасці гаварылі самыя вопытныя педагогі: «Працуйце так, каб дзецям хацелася быць падобнымі да Вас. Ставіцеся да кожнага дзіцяці з павагай, даверам і цікавасцю. Памятайце, кім бы ён ні стаў у жыцці, якіх бы ні дасягнуў вышынь, ля яго вытокаў заўсёды будзеце стаяць Вы, Настаўнік!
Пасля лінейкі для ўсіх навучэнцаў прайшоў першы ўрок пад назвай "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!".